Фота з сацыяльных сетак
Мужчыну абвінавачвалі у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).
Нібыта ён у каментарах у сацыяльных сетках негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца. Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.
Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Сёння ў судзе быў агучаны прысуд: паўтары года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія).
Сяргей Гурло таксама павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры дзвюх тысяч рублёў.
Пасля суда прафсаюзны актывіст паведаміў, што сваёй віны не прызнае.





