У галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай ператрус прайшоў дома, яе адвезлі ў ДФР.

Аператыўнікі прыходзілі і да іншых супрацоўнікаў кампаніі. У некаторых рэдактараў канфіскавалі тэхніку, але яны знаходзяцца на волі ў статусе сведак.

Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя:

  • - генеральны дырэктар Людміла Чэкіна
  • - галоўны бухгалтар Анжэла Асад
  • - намеснік бухгалтара Марыя Новік
  • - намеснік дырэктара Ірына Рыбалка
  • - дырэктар па персаналу Надзея Адамовіч
  • - намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко
  • - журналіст Алена Талкачова
  • - інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі
  • - бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў
  • - начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц
  • - начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч
  • - менеджар Андрэй Аўдзееў

Таксама невядома, дзе знаходзяцца журналісты, якія яшчэ раніцай прыехалі асвятляць падзеі каля офіса Tut.by. Няма сувязі з Аляксандрам Чарнухам (Onliner), Арцёмам Маёравым («Беларусы і рынак») і Аленай Доўнар.

У міліцыі журналістам Onliner.by адказалі, што ні ў адным са сталічных РУУС іх няма. У ДФР і СК інфармацыяй не валодаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0