У яго заяве захады ў дачыненні да TUT.BY, прынятыя 18 траўня, названыя «праявай кампаніі рэпрэсій і застрашвання». Стана таксама пералічвае іншыя выпадкі затрымання журналістаў і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці. На яго думку, гэта сведчыць пра «поўнае пагарджанне ўладамі Беларусі свабодай выказвання меркаванняў».

«Пераслед журналістаў павінен быць спынены, і ўсе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя, як і ўсе палітычныя зняволеныя», — заявіў Стана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0