Інцыдэнт здарыўся ўвечары 18 мая. Па дапамогу звярнулася мама дзіцяці. Калі ратавальнікі і медыкі прыбылі на месца, нага дзіцяці знаходзілася ў заблакаваным становішчы ўжо каля 20 хвілін.

— Хлопчык нерваваўся, але не панікаваў. Гутарылі з ім, аказваючы псіхалагічную дапамогу, — распавёў начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 старшы лейтэнант унутранай службы Сяргей Фёдараў. — Для таго каб зняць напружанне з нагі, мы прыпаднялі яго над падлогай. У такім становішчы калена змагло прасунуцца глыбей і дазволіць нам падціснуць ступню, што, у сваю чаргу, дало ход назе.

Дзіця вызвалілі без прымянення спецыяльных сродкаў. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0