У красавіку Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры.

Суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла жанчыне штраф 5800 рублёў.

Мінгарсуд 19 красавіка скараціў памер спагнання на 50 базавых (на 1450 рублёў, да 4350 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0