Фота Pixabay

Фота Pixabay

Цяпер кампаніі Entertainment Studios Networks і Weather Group падалі ў суд на McDonald’s і запатрабавалі кампенсацыю ў памеры $10 мільярдаў. Кампаніі сцвярджаюць, што McDonald’s размяшчае мала рэкламы на медыяплатформах, якія належаць чарнаскурым. Байран Ален лічыць гэта праявай дыскрымінацыі.

У іску сцвярджаецца, што McDonald’s патраціла на рэкламу каля 1,6 мільярда даляраў за 2019 год. 5 мільёнаў, або 0,31% ад усіх вылучаных сродкаў, было патрачана на рэкламу ў СМІ, што належаць чарнаскурым.

Як адзначае The Wall Street Journal, такім чынам медыямагнат пабуджае амерыканскія карпарацыі вылучаць больш грошай на кампаніі, уладальнікі якіх чарнаскурыя.

Раней Байран Ален заклікаў рэкламадаўцаў траціць не менш за 2% свайго рэкламнага бюджэту на медыя, якія належаць чарнаскурым, але пасля бізнэсовец павялічыў гэту лічбу да 5%.

У канцы сакавіка Ален абвінавачваў у ігнараванні сваіх кампаній найбуйнейшага аўтавытворцу ЗША — General Motors. У адкрытым лісце гендырэктару сцвярджалася, што кампанія размяшчае ўсяго толькі 0,5% сваёй рэкламы, у той час як «афраамерыканцы складаюць 14% насельніцтва ЗША і трацяць мільярды на вашы аўтамабілі». Пасля гэтага General Motors паабяцалі павялічваць колькасць рэкламы ў медыя, якія належаць чарнаскурым.

У адказ на скаргу кампанія McDonald’s заявіла, што да 2024 года павялічыць долю рэкламы ў медыя, уладальнікамі якіх з’яўляюцца чарнаскурыя, жанчыны, ураджэнцы Азіі або Лацінскай Амерыкі, а таксама прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасцяў. Агульная доля рэкламы ў прадстаўнікоў гэтых груп вырасце з 4 да 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0