Ліст навукоўца Альберта Эйнштэйна, дзе напісаная формула Е=mc2, прадалі на аўкцыёне ў ЗША за 1,2 мільёна даляраў, паведамляе ВВС.

Эксперты сцвярджаюць, што ўсяго ў свеце вядомыя чатыры рукапісныя тэксты Эйнштэйна, дзе навуковец напісаў вядомую фізічную формулу.

Упершыню формула Е=mc2 была апублікаваная ў навуковым артыкуле Эйнштэйна ў 1905 годзе. Яна паказвае прамую залежнасць поўнай энергіі фізічнага аб’екта ў стане спакою ад яго масы. Гэта адна з найбольш вядомых фізічных формул, якая шырока выкарыстоўваецца сучаснымі навукоўцамі.

Ліст, напісаны на нямецкай мове, датуецца 26 кастрычніка 1946 года, і ён адрасаваны фізіку Людвіку Зільберштэйну, які аспрэчваў некаторыя тэорыі Эйнштэйна. Ліст быў часткай архіва, які належыць сваякам Зільберштэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0