Шведскае ўпраўленне транспарту пастанавіла часова адмяніць дазвол на выкананне палётаў паміж Швецыяй і Беларуссю нацыянальнай беларускай авіякампаніі «Белавія».

У якасці прычын назвалі інцыдэнт з экстраннай пасадкай самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair 23 мая ў Мінску і «бяспеку грамадзянскай авіяцыі».

«Гэта прафілактычнае рашэнне. У цяперашняй сітуацыі мы не бачым гарантаванага бяспечнага кіравання рухам транспарту, — падаюцца ў паведамленні словы кіраўніка аддзела суднаходства і авіяцыі Гунара Юнгберга. — Мы выдатна разумеем, што гэта можа стварыць праблемы для падарожнікаў. Але бяспека пасажыраў важнейшая за ўсё, таму мы вырашылі часова спыніць палёты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0