Адмена авіярэйсаў не дазваляе замежнікам вярнуцца дадому, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

«Цяпер у Дзяржаўны памежны камітэт і тэрытарыяльныя органы памежнай службы паступае значная колькасць зваротаў замежных грамадзян, якія тычацца іх вяртання да месца пастаяннага жыхарства. Большасць пытанняў звязана з адменай авіярэйсаў шэрагам авіяперавозчыкаў, а таксама з увядзеннем замежнымі дзяржавамі забароны на палёты праз паветраную прастору Беларусі, — гаворыцца ў паведамленні. — Адзначаем, што названыя пытанні знаходзяцца па-за кампетэнцыяй органаў пагранічнай службы».

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе замежным грамадзянам звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы сваіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0