Фота CNN

Фота CNN

Чарапаху знайшлі два гады таму на востраве Фернандына — адзін з самых некранутых астравоў архіпелагу, паведамляе CNN.

У аўторак навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта апублікавалі генетычнае даследаванне і параўнанне ДНК знойдзенай чарапахі з узорам, які застаўся з 1906 года ад віду Chelonoidis phantasticus. Узоры ДНК супалі, таму вырашана, што гэты від быў памылкова аднесены да вымерлага.

Цяпер рыхтуецца новая экспедыцыя для пошуку іншых гіганцкіх чарапах, каб паспрабаваць выратаваць гэты від.

Па звестках Нацыянальнага парка Галапагос, на астравах жыве каля 60 тысяч асобін гіганцкіх чарапах розных відаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0