Фота dailynews.com.

Фота dailynews.com.

Згодна з новымі данымі амерыканскай Адміністрацыі сацыяльнага забеспячэння, у 2020 годзе імя Кобі атрымала вялікую папулярнасць. У год перад смерцю Браянта яно было на 556 месцы па распаўсюджанасці сярод немаўлят, піша Huffpost. Але ў 2020 годзе імя Кобі заняло ў спісе ўжо 239 месца. У тым годзе яго атрымалі ў ЗША 1500 хлопчыкаў і 55 дзяўчынак. Аналагічнае імя, Джэкабі, таксама вырасла ў папулярнасці — яно паднялося з 1382 да 838 месца ў спісе.

Аналагічная з’ява адбылася з імем 13-гадовай Джыянны, дачкі Браянта, якая загінула ў катастрофе разам з ім. У 2020 годзе гэтая імя атрымалі 7826 дзяўчат і сем хлопчыкаў, што дазволіла яму падняцца ў рэйтынгу імён для немаўлят з 79 на 12 месца. Таксама вырасла папулярнасць імён іншых членаў сям’і Браянта, а яго прозвішча паднялося з 829 месца ў рэйтынгу імён для хлопчыкаў на 658 месца.

Гэта не першы раз, калі маштабныя падзеі ўплываюць на трэнды сярод імёнаў немаўлят. Напрыклад, імя Катрына страціла папулярнасць пасля аднайменнага ўрагану ў 2005 годзе, які лічыцца самым разбуральным у гісторыі ЗША. Тое ж самае здарылася з імем Дональд пасля прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0