— У названы перыяд будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводзе эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу, — адзначыў ён. — Асаблівасць вучэнняў у тым, што ў іх возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, якія будуць «перашкаджаць» выкананню пастаўленых задач любымі спосабамі.
Ваенны камісар адзначыў, што нічога надзвычайнага ў гэтых вучэннях няма, аналагічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў іншых рэгіёнах Беларусі.