28 мая справу Вадзіма па арт. 24.3 КаАП разглядзеў суддзя Мінскага раёна Вадзім Казей. Блогера абвінавацілі ў перашкодзе міліцыянтам падчас агляду ў доме і ў тым, што Вадзім «паводзіў сябе нахабна і абуральна». Сваю віну Ключнік не прызнаў.

У той час, калі да яго прыйшлі міліцыянты, мужчына касіў траву на заднім двары, таму мог адразу не пачуць. Але калі ўбачыў супрацоўнікаў, то адразу адчыніў брамку і азнаёміўся з пастановай.

Зрабіў ён гэта двойчы, бо не мог паверыць прачытанаму і думаў, што да яго прыйшлі памылкова. Са словаў Вадзіма, ён прапанаваў прайсці ім у дом і непадпарадкаванне не аказваў. Паказанні Ключніка пацвердзіла і яго жонка, якая выступіла сведкай на судзе.

У паказаннях міліцыянта «Неўскага» адсутнічае, што Ключнік «паводзіў сябе нахабна і абуральна», але менавіта гэта яму і ставілася ў віну. Таксама паводле пратакола час затрымання і час правапарушэння — аднолькавыя.

У выніку суддзя Казей прызнаў Ключніка вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў яго на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0