Ігару Ляхаўцу суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Максім Уметбаеў, Раман Феафанаў і Акбар Сергаліеў атрымалі па восем гадоў калоніі агульнага рэжыму, піша meduza.io.

Дзяніс Канавалаў, які прызнаў сваю віну, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фігуранты справы пазбаўленыя званняў, таксама ім пасля адбыцця тэрміну ў калоніі будзе на працягу чатырох гадоў забаронена займаць пасады ў праваахоўных органах.

Справа журналіста Івана Галунова, што займаўся расследаваннямі, у чэрвені 2019 года мела вялікі рэзананс, і дзякуючы салідарнасці журналістаў і грамадства журналіст быў вызвалены.

У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў

Затрыманага расійскага журналіста Галунова забралі ў шпіталь са страсеннем мазгоў і падазрэннем на пералом рэбраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0