«Белсат»
На лаве падсудных Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Гаўрылаў і Віталь Васілевіч, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыны распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.
Пракурор Наталля Лосева запрасіла наступнае пакаранне:
— Аляксандр Назаровіч — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
— Аляксандр Мар'ясаў і Віталь Васілевіч — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
— Аляксандр Гаўрылаў — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.





