Фота Надзеі Бужан

Яе этап доўжыўся пяць дзён. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў муж Кацярыны журналіст Ігар Ільяш:

«Апошнія дзесяць дзён былі вельмі трывожныя, бо мы не мелі зваротнай сувязі з Кацяй, не ведалі, як і калі яе этапуюць у гомельскую калонію. Але ўчора я атрымаў ад Каці першы ліст з Гомеля: у яе ўсё ў парадку, на здароўе яна не скардзіцца, настрой пазітыўны. Высветлілася, што Кацю этапавалі з Жодзіна ў Магілёў у ноч з 17-га на 18-га, 18-21 мая яна была ў магілёўскай турме. Раніцай 22 мая прыбыла ў калонію ў Гомелі.

Галоўнае ўражанне ад першага дня ў калоніі — гэта неба, сонца, кветкі, якія яна пабачыла ўпершыню за паўгода».

«Упершыню за паўгода я проста ішла па асфальце, а над галавой быў гэты велізарны сіні купал з пухнатымі воблачкамі!» — напісала Кацярына ў лісце з гомельскай калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру