EBU даў БТРК два тыдні, каб накіраваць афіцыйны адказ. Пасля гэтага рашэнне набудзе моц афіцыйна, піша Белсат.
Арт-менеджар Сяргей Будкін у экспрэс-каментары для «Нашай Нівы» патлумачыў, што азначае замарозка адносін EBU (Еўрапейскага вяшчальнага саюза) і Белтэлерадыёкампаніі:
— каласальныя іміджавыя страты на еўрапейскім рынку;
— БТ не зможа праводзіць нацыянальныя адборы і паказваць дарослае і дзіцячае Еўрабачанне;
— не зможа весці некаторыя спартовыя трансляцыі;
— не зможа карыстацца партнёрскімі матэрыяламі і матэрыяламі інфармагенстваў.





