«Злачынныя дзеянні выявіліся ў публічных зняцці і замене сімвала суверэннай Беларусі — дзяржаўнага сцяга, які быў усталяваны ў цэнтры Рыгі ў сувязі з удзелам нацыянальнай каманды ў чэмпіянаце свету па хакеі, на бел-чырвона-белае палотнішча», гаворыцца ў паведамленні.
Як лічаць у Генпракуратуры, такі здзек з сімволікі нібыта «прынізіў нацыянальную годнасць беларусаў».
Крымінальная справа накіраваная ў СК.
Рэакцыю Мінска выклікала сітуацыя ў Рызе, дзе мэр горада замяніў у шэрагу сцягоў краін-удзельніц Чэмпіянату свету дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг на нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы.
Вострую рэакцыю Мінска маглі выклікаць таксама словы, якія мэр Рыгі напісаў у сваім твітары: «Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!»
Чытайце таксама: У Рызе падчас правядзення ЧС па хакеі замянілі дзяржаўны сцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы
Президент Латвии прокомментировал замену флага Беларуси на ЧМ по хоккею в Риге
Адносіны з краінамі Еўропы ў штопары. Беларусь высылае пасла Латвіі і ўсіх супрацоўнікаў амбасады, акрамя аднаго
У адказ на высылку сваіх дыпламатаў Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў





