Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
1 галоўка цыбулі
300 г курынага філе
½ шклянкі рысу
3 курыныя яйкі
6 сталовых лыжак соевага соусу
2 сталовыя лыжкі цукру
20 г зялёнай цыбулі
- Рэпчатую цыбулю нарэзаць колцамі. Разагрэць патэльню і ўліць у яе соевы соус.
- Як соус пачне кіпець, пакласці на патэльню цыбулю і пасыпаць цукрам. Перыядычна памешваць на працягу дзвюх-трох хвілін.
- Парэзаць курынае філе на невялікія кавалкі.
- Дадаць курыцу да цыбулі і перамяшаць з соусам. Каля мяса пабялее з аднаго боку, перавярнуць кавалкі і тушыць яшчэ пару хвілін.
- У асобнай місцы ўзбіць яйкі і выліць яечную сумесь на патэльню.
- Накрыць патэльню вечкам і гатаваць амлет тры-чатыры хвіліны.
- Адварыць рыс, пакласці ў талерку, а зверху пакрыць амлетам. Пасыпаць пакрышанай зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!





