«Яна выглядае бадзёрай і здаровай. З яе слоў, ніякі фізічны гвалт да яе з моманту затрымання да гэтага часу не ўжываўся. Яна не губляе бадзёрасці духу і спадзяецца на хутчэйшае вырашэнне сітуацыі», — сказаў ён.
Соф'я Сапега была затрыманая ў Мінску разам з Раманам Пратасевічам пасля экстраннай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску. Затым яе арыштавалі на два месяцы. Сам Пратасевіч цяпер знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у жніўні 2020 года.
Улады Беларусі падазраюць Сапега ў распальванні варожасці.
Чытайце таксама:
Суд адхіліў скаргу на затрыманне Сафіі Сапега
Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Сочы абмяркуюць тэму затрыманай Сафіі Сапега
https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/?c=ar&i=273682





