«Лічым недапушчальнымі здагадкі, што нехта мае манаполію на праўду, пакуль папярэдняе расследаванне не завершыцца. Будзьце ўпэўненыя, Следчы камітэт больш чым зацікаўлены ва ўсталяванні сапраўдных і фактычных абставін. Аб'ектыўна, бесстаронна, прафесійна разглядаюцца ўсе без выключэння факты і версіі», — распавялі ў СК.

«Ужо ўстаноўлена, што паведамленняў аб «мініраванні» самалёта, якія паступілі з дапамогай швейцарскага сэрвісу ананімнай пошты ProtonMail, было некалькі — у 12.25 і ў 12.56. Цяпер падрабязна вывучаюцца і аналізуюцца запісы перамоў з пілотамі авіясудна, праводзяцца іншыя шматлікія следчыя дзеянні», — сцвярджае СК.

Чытайце таксама:
Швейцарскі Proton: Мэйл пра мініраванне самалёта Ryanair даслалі пасля таго, як лайнер павярнуў у бок Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру