26 мая на вуліцы Шаранговіча, 59 прайшоў дваровы марш, у якім узялі ўдзел не менш за 30 чалавек. Марш абышоўся без затрыманняў, але па ўдзельнікаў пачалі прыходзіць дадому ўжо на наступны дзень. У некаторых з іх дома правялі агляды і канфіскавалі нацыянальную сімволіку і тэхніку.

У Фрунзенскім РУУСе на ўдзельнікаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, а іх справы 28 мая разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна.

Справы 54-гадовай Наталлі Дырыкавай і 41-гадовай Святланы Аганавай накіравалі суддзю Андрэю Млечку. Вынік — 10 сутак кожнай.

А вось 53-гадовай Святлане Геваідзян-Рогавай пашанцавала менш — яе справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна. Затрымалі Святлану 27 мая ў яе дома. Да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і агледзелі кватэру. Прычын для агляду ёй не назвалі. Дома канфіскавалі сцягі, стужкі, планшэт і тэлефоны. Святлану даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе склалі пратакол і пакінулі да суда. Суддзя Марыя Ярохіна палічыла віну жанчыны даказанай і арыштавала Святлану на 15 сутак.

47-гадовую Ірыну Малец таксама затрымалі дома 27 мая, выбіўшы пры гэтым дзверы. Сёння яе справу разгледзеў суддзя Андрэй Млечка праз скайп. У Таццяны дома застаўся 4-гадовы сын — гэта значыць, што яе павінны былі выпусціць яшчэ ўчора, не пазней за тры гадзіны пасля затрымання. Але насуперак закону Ірыну пакінулі ў РУУСе амаль на суткі. Ірыну затрымалі за тое, што яна здымала шэсце з 12 паверха сваёй кватэры. Але па пратаколе, Ірына нібыта ўзяла ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Суддзя Андрэй Млечка аштрафаваў Ірыну на 5800 рублёў (200 базавых) — гэта максімальнае пакаранне па арт. 24.23 КаАП для матулі непаўналетняга дзіцяці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру