Пуцін адзначыў, што ў Сочы цяпер добрае надвор'е.
— Надвор'е ў Сочы добрае, як вы бачыце. Можам пакупацца. Мора становіцца ўсё цяплейшым і цяплейшым. Думаю, гэта таксама будзе спрыяць дасягненню вынікаў нашай сустрэчы, — сказаў прэзідэнт Расіі.
— Дзякуй за чалавечае запрашэнне менавіта ў пятніцу, каб у выхадныя можна было і ў мора акунуцца, — адказаў беларускі палітык.
Нагадаем, 28 мая ў Сочы праходзяць перамовы Пуціна і Лукашэнкі.





