Фота з сайта newsy-today.com
Гэта трэцяя запар параза. У першым матчы прайгралі Славакіі, потым выйгралі ў Швецыі, прайгралі Чэхіі і Брытаніі.
Расія, Швейцарыя, Славакія — 9 (па 4 гульні), Данія — 8 (5 гульняў), Швецыя — 6 (5), Чэхія — 5 (4), Вялікабрытанія — 4 (5), Беларусь — 4 (5).
Зборная Беларусі мае лепшую розніцу шайб, чым Брытанія, але прайграла ў асабістай сустрэчы.
***
У суботу ў нашай групе наступныя матчы: Чэхія — Вялікабрытанія, Швейцарыя — Расія, Славакія — Данія.
Беларусы згуляюць у нядзелю са Швейцарыяй, а ў аўторак, 1 чэрвеня, з Расіяй.
У 1/4 фіналу выходзяць чатыры каманды, але і эліту ніхто не пакідае. Чэмпіянат у першым дывізіёне не праводзіўся.





