Нагадаем, увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў — удзельнікаў роварнай гонкі MINSK FIXED GEAR. Там павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, шляхам выкрыквання лозунгу «Жыве Беларусь». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП. У судзе Савецкага раёна каля 20 чалавек асудзілі да 10-15 сутак. 

31-гадовага Канстанціна Сямёнава супрацоўнікі АМАПа затрымалі першым у той дзень перад пачаткам гонкі Toure de Tsna. У Савецкім РУУСе на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, але не за ўдзел у масавым мерапрыемстве, як на астатніх асуджаных, а за адзіночнае пікетаванне майкай з надпісам «Дыктатару месца ў пекле». Як распавёў на судзе Канстанцін, ён чакаў пачатак гонкі і паспеў толькі зняць верхнюю вопратку, калі да яго пад'ехаў бус і яго затрымалі, піша «Вясна» назірае». Сведка-міліцыянер «Громаў» сцвярджаў на судзе, што «бачыў, як Сямёнаў ехаў сярод раварыстаў у майцы з палітычным надпісам».

Суддзя Сяргей Шаціла арыштаваў Сямёнава на 15 сутак. Майку Канстанціна канфіскавалі без афармлення дакументаў. Таксама арыштавалі ровар хлопца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0