Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам даў інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.
У ходзе размовы карэспандэнт NBC Кейр Сіманс спытаў у Пуціна, ці «забойца» ён.
Пуцін у адказ на пытанне пра «забойцу» засмяяўся і сказаў: «Паслухайце, за час майго знаходжання на пасадзе я прывык да нападаў з усіх бакоў і з самых розных абласцей пад рознымі падставамі, прычынамі, нападаў рознага калібра і жорсткасці, нічога з гэтага мяне не здзіўляе».
Журналіст NBC News пералічыў імёны вядомых людзей, забітых у Расіі за апошнія гады: Сяргея Магніцкага, Ганны Паліткоўскай, Барыса Нямцова, Міхаіла Лесіна.
«Мы знайшлі злачынцаў, якія здзейснілі гэтыя дзеянні, некаторыя з іх у турме, і мы гатовыя працягваць працу ў гэтым кірунку», — заявіў прэзідэнт Расіі.