Многія беларусы адправілі ў пракуратуру Мінска электронныя звароты з пытаннем, ці будзе заводзіцца крымінальная справа па факце смерці 18-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага. Нагадаем, хлопец-сірата, які быў фігурантам справы аб масавых беспарадках, скончыў жыццё самагубствам.
Пракуратура тлумачыць, што не будзе нічога адказваць на гэтыя звароты па дзвюх прычынах.
Па-першае, абскарджваць дзеянні сілавікоў могуць толькі тыя, чые інтарэсы былі закранутыя.
Па-другое, трэба было звяртацца вусна ці пісьмова, а не ў электронным выглядзе.
Скончыў жыццё самагубствам 18-гадовы сірата, фігурант справы аб масавых беспарадках
Перад суіцыдам Дзмітрый Стахоўскі рассылаў сябрам фота з 16 паверха. Што ім трэба было рабіць? Адказвае псіхолаг





