Працягваюцца затрыманні экс-сілавікоў: на Валадарцы знайшоўся былы следчы Ягор Вяршынін
11 чэрвеня быў затрыманы былы следчы Ягор Вяршынін. Сэнс прэтэнзій да яго дагэтуль невядомы. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Вяршынін знаходзіцца на Валадарцы.
Ягор — непублічны чалавек, у адкрытым доступе толькі такое старое фота
У профілі Ягора ў Linkedin указана, што ён 6 гадоў і чатыры месяцы служыў у Следчым камітэце.
Вядома, што цяпер ён працуе ў ІТ-кампаніі, якая займаецца спартовай аналітыкай.
Цяпер за кратамі знаходзіцца таксама былы следчы Яўген Юшкевіч.
Арцём Гарбацэвіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ