Той, хто абраў на мінулых выхадных прагляду Еўра-2020 айчынны футбол, наўрад ці быў расчараваны: 12 тур аказаўся даволі багатым на забітыя мячы і не прайшоў без нечаканых вынікаў.

  • «Славія» — «Мінск» 1:2 (38, Мельнікаў — 7, 74, Лопес)
  • «Энергетык-БДУ» — «Гомель» 3:2 (45+3, Мусаханян; 54, Гірс; 83, У. Васільеў — 7, Пабудзей; 33, Салавей)
  • «Смаргонь» — «Слуцк» 1:1 (73, Ковель — 25 (аг), Штыгель)
  • «Спадарожнік» — «Дынама-Мінск» 0:5 (7, Клімовіч; 55 (п), 61, 64, Мбенг; 65, Хвашчынскі)
  • БАТЭ — «Нёман» 3:0 (14, Няхайчык; 76, Скавыш; 83, Сігневіч)
  • «Шахцёр» — «Віцебск» 2:0 (10, Сачыўка; 81 (аг), Сэзар)
  • «Іслач» — «Дынама-Брэст» 1:1 (55, Камароўскі — 89, Беленькі)
  • «Рух» — «Тарпеда-БелАЗ» 3:0 (68, Канцавы; 83, Садоўскі; 90+3, Бакай)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

«Гомель» зноў аказаўся ў меншасці па ходу матчу, але адразу пасля выдалення Сайчыча зрабіў лік 2:0. Але матч з «Энергетыкам» пайшоў зусім па іншым сцэнары, чым гульня тыдзень таму супраць «Мінска» — «студэнты» не толькі здолелі адгуляцца, але і нанеслі «Гомелю» трэцюю паразу ў сезоне.

Фота: ФК «Гомель».

Фота: ФК «Гомель».

«Слуцк» згубіў балы ў Смаргоні, але ўлічваючы, як няўдала случчакі гуляюць не дома, сенсацыяй гэта не назавеш. Канкурэнты «Смаргоні» за выжыванне, рэчыцкі «Спадарожнік», перад хатняй публікай былі разгромленыя мінскім «Дынама» з трэнерам-дэбютантам Арцёмам Чалядзінскім — выдатны задзел, каб хутка пазбавіцца прыстаўкі «выканавец абавязкаў» і стаць сапраўдным галоўным трэнерам.

Лідары табліцы ўпэўнена выйгралі свае матчы, паглыбіўшы крызіс «Нёмана» і жодзінскага «Тарпеда», а брэсцкае «Дынама» зноў страціла турнірныя балы.

Такім быў мінулы тур. А цяпер да матчаў 13 тура, які стартуе ў чацвер.

«Мінск» — «Энергетык»

Мінскае дэрбі і матч суседзяў па табліцы. Дзякуючы тром перамогам, «Энергетык» змог падняцца на дзявяты радок і ў выпадку працягу паспяховай серыі падымецца ў першую палову табліцы, якую якраз замыкае «Мінск».

«Нёман» — «Славія»

Дзве самабытныя каманды правалілі старт сезону і знаходзяцца ў ніжэйшай частцы табліцы. Ніжэй за «Славію» і «Нёман» — толькі навічкі лігі. 

Фота: ФК «Нёман».

Фота: ФК «Нёман».

У 12 турах «Нёман» здолеў выйграць усяго аднойчы, але букмекеры высока ацэньваюць шанцы гарадзенцаў на перамогу. Магчыма, прычына такой розніцы каэфіцыентаў хаваецца ў далёкім выездзе: ад Мазыра да Гродна — амаль 500 кіламетраў. Цікава, у якой форме будзе «Славія» пасля такога падарожжа, прычым у спёку.

«Слуцк» — «Шахцёр»

На гэтым тыдні «Шахцёр» даведаўся, з кім будзе гуляць у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў. Жэрабя аказалася не вельмі міласэрным і выдала крэпкі балгарскі «Лудагорац», які летась пакінуў без восеньскай часткі еўракубкаў брэсцкае «Дынама».

З прыцэлам на міжнародныя матчы «Шахцёр» ладзіць найкарацейшы выезд да геаграфічных суседзяў па трынаццатую перамогу. «Слуцк» няблага гуляе дома і можа зладзіць сенсацыю, але, здаецца, не на гэты раз.

«Дынама-Брэст» — «Смаргонь»

У берасцейцаў ёсць добрая магчымасць перарваць сваю сумную серыю без перамог, што адкінула «Дынама» ў сярэдзіну табліцы. У мінулым туры магла здарыцца трэцяя запар параза, але дзякуючы голу легіянера Беленькага, «Дынама» звезла з Маладзечна адзін бал.

Берасцейцаў таксама чакаюць еўракубкі. У Лізе Канферэнцый «Дынама» трапілася чэшская «Вікторыя», добра вядомая тым, хто сочыць за еўракубкамі. Калі Брэст пройдзе чэхаў, гэта будзе вялікай сенсацыяй.

«Віцебск» — «Рух»

«Віцебск», як і 11 каманд да сябе, не змог адабраць балы ў «Шахцёра» і з’ехаў з Салігорска ні з чым. Цяпер у Віцебск едзе яшчэ адзін беларускі топ — «Рух», які набраў выдатны ход.

Як мы і анансавалі, Аляксандр Наёк падпісаўся з брэсцкай камандай і узмацніў сярэднюю лінію «Руха». Але гуляць за новы клуб украінец пакуль не зможа, бо яшчэ не адкрылася акно дазаявак.

«Гомель» — «Іслач»

Гамельчукі крыўдна аступіліся ў гульні з «Энергетыкам» і яшчэ страцілі Лазара Сайчыча. Серб, які набраў выдатную форму, атрымаў прамую чырвоную картку і будзе вымушаны прапусціць як мінімум гульню з «Іслаччу».

Як пішуць спартовыя СМІ, «Гомель» хоча падпісаць былога форварда зборнай Беларусі Антона Сароку, з якім развітаўся БАТЭ. Барысаўскі этап кар’еры аказаўся для Сарокі няўдалым, магчыма, у Гомелі ён здолее перазапусціць свае найлепшыя футбольныя здольнасці.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Спадарожнік»

У апошніх пяці турах леташні бронзавы прызёр лігі здабыў толькі адну перамогу. Жодзінцы пакуль толькі дзясятыя, і матч супраць апошняй каманды табліцы бачыцца чарговай магчымасцю пачаць ратаванне сезону.

Як піша партал Football.by, у рэчыцкай каманды назіраюцца вялікія фінансавыя праблемы. Расійскі трэнер Кумыкоў больш не ў клубе, як і форвард з Нікарагуа Арыягнер Сміт, які здабыў для «Спадарожніка» адзіную перамогу. Журналісты прагназуюць, што клуб наогул можа не дагуляць сезон. Будзем сачыць за сітуацыяй у Рэчыцы.

«Дынама-Мінск» — БАТЭ

Другі матч Арцёма Чалядзінскага на чале «Дынама» — і адразу беларускае «класіка». Але і для яго калегі Жукоўскага гэта будзе першы такі матч у кар’еры. 

На стадыёне «Дынама» падчас Еўра ладзяць фан-зону, і ў суботу ўвечары замест матчаў топ-турніру будзе беларускі футбол. Матчы мінскага «Дынама» і БАТЭ — гэта вяршыня нашага футбола, таму сумна не будзе.

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?