Бельгія стала першай камандай з групы B, якая выйшла ў плэй-оф Еўра-2020. Адбылося гэта пасля другой запар перамогі на турніры. Сёння яны перамаглі датчан 2:1.
Такім чынам каманда Раберта Марцінеса набрала 6 ачкоў і гарантавала сабе выхад з групы і працяг удзелу ў турніры.
Зборная Украіны гуляла матч другога тура групавога раўнда Еўра-2020 супраць Паўночнай Македоніі. Украінцы перамаглі 2:1.
На 29-й хвіліне матчу лік адкрыў Андрэй Ярмоленка.
Ну а яшчэ праз 5 хвілін Раман Ярамчук падвоіў перавагу Украіны: Раман пазбег афсайду, пад вуглом вываліўся на брамніка і падмануў кіпера, прабіўшы ў блізкі кут.
Пасля перапынку македонцы вярнуліся ў гульню — на 57-й хвіліне зарабілі пенальці. Аліёскі з пункту не змог перайграць Бушчана, але апынуўся першым на дабіванні.
У заключнай гульні дня Нідэрланды перамаглі Аўстрыю, чым забяспечылі сабе выхад у наступны раўнд.
На 11-й хвіліне Дэпай рэалізаваў 11-метровы. Магутны разбег і моцны ўдар у левы ад сябе ніжні вугал — 1:0.
На 67-й хвіліне адбылася контратака Нідэрландаў — 2:0.