За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 475 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 267, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 411 153 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 404 025 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3053 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?