Хлопец быў родам з Мазыра. Вучыўся ў Мінску, жыў у інтэрнаце. 

Як кажуць студэнты, Дзмітрый прыхварэў перад сесіяй і паехаў у Мазыр. Паднялася тэмпература. У Мазыры хлопцу стала горш. Яго паклалі ў бальніцу, пасля перавялі ў Гомель. Там юнак памёр пасля некалькіх дзён у коме, расказваюць студэнты.

Інфармацыю пацвердзіў супрацоўнік універсітэта: маці хлопца распавяла яму, што Дзмітрый памёр пасля працяглага знаходжання ў рэанімацыі, хлопец сапраўды хварэў на каранавірус.

Па словах аднагрупнікаў, Дзмітрый не вакцынаваўся ад каранавіруса: ці то не хацеў сам, ці то не паспеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?