Анлайн-гіпермаркет 21vek.by пракаментаваў сітуацыю вакол пляцоўкі.
«Пакуль мы не ведаем падрабязнасцяў сітуацыі, але, нягледзячы ні на што, працягваем працаваць у штатным рэжыме, прымаем заказы, дастаўляем своечасова. Праца call-цэнтра, сэрвіснага абслугоўвання, пунктаў выдачы заказаў не спыненая. Вы таксама можаце выбраць любы з больш як 600 тысяч тавараў», — гаворыцца ў паведамленні.





