Вынікі сённяшніх матчаў:
- Чэхія — Англія 0:1
- Харватыя — Шатландыя 3:1
Лідарамі групы сталі англічане, якія здабылі другую перамогу на турніры. Чэхі і харваты набралі аднолькавую колькасць балаў, але за кошт лепшай розніцы галоў другой стала зборная Харватыі. Але Чэхія таксама праходзіць далей: сярод каманд, якія занялі трэцяе месца, у іх больш балаў за фінаў і ўкраінцаў. Шатландыя выбывае з турніру.
У сераду чатырма матчамі скончыцца групавы этап і вызначыцца лёс астатніх пуцёвак у плэй-оф.





