Паслы ЕС узгаднілі эканамічныя сектаральныя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармаваную крыніцу, а таксама карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рышард Юзвяк.
«Паслы ЕС толькі што далі зялёнае святло сектаральным санкцыям супраць Беларусі. Так званая «пісьмовая працэдура» пачынаецца ў бліжэйшы час і павінна быць завершана заўтра, што азначае, што санкцыі могуць быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕС заўтра позна ўвечары», — напісаў ён у сваім акаўнце ў Twitter.





