ДАІ
Кіроўца «Шкоды» рухаўся па вуліцы Бяды з боку Лук'яновіча. Але на скрыжаванні з вуліцай Някрасава не саступіў дарогу «Пежо», які рухаўся па галоўнай дарозе, і сутыкнуўся з ім, паведамляе ДАІ.
Ад удару «Шкода» перакулілася. Па шчаслівай выпадковасці ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, а аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.





