Сёння ў Акцябрскім пабіты абсалютны рэкорд па тэмпературы паветра за ўсю гісторыю назіранняў у Беларусі. Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +36.6 градусаў.
У Акцябрскім учора таксама быў пастаўлены тэмпературны рэкорд — +35.9 градусаў, паведамляе Белгідрамет.





