- Дзмітрый Цімафееў асуджаны 17.02.2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу начальніка аддзела ДАІ з Бабруйска да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Рыгор Мамановіч асуджаны 15.05.2021 года судом Столінскага раёна Берасцейскай вобласці паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Максім Таццянок асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савета Рэспублікі НС Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Дзяніс Заянчэўскі асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Уладзімір Сокал асуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці за публікацыю ў сетцы інтэрнэт абразлівых і адвольна ацэненых як пагрозлівых каментароў у адрас супрацоўніка міліцыі да двух гадоў пазбаўлення волі;
- Сяргей Трэшчанка асуджаны 24 чэрвеня 2021 г. Гомельскім абласным судом па арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі да трох гадоў пазбаўлення волі;
- Сяргей Маланчук асуджаны 23 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Гродна па арт. 369 КК за абразу ў сетцы Інтэрнэт былога кіраўніка МУС Ю. Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Андрэй Жулякоў асуджаны 16 чэрвеня 2021 года судом Мінскага раёна паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.
У Беларусі дабавілася яшчэ 8 палітвязняў
У Беларусі 8 новых палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы. Агульная іх колькасць дасягнула 515. Цяпер у спісе імёны: