У нямецкім горадзе Вюрцбург, што знаходзіцца за 120 км на ўсход ад Франкфурта, вечарам у пятніцу невядомы мужчына з нажом напаў на мінакоў.
У выніку нападзення загінулі тры чалавекі, як мінімум шасцёра атрымалі раненні — іх даставілі ў некалькі бальніц.
У паліцыі паведамілі, што адкрылі па нападніку агонь і затрымалі мужчыну. Перад гэтым яго спрабавалі спыніць самі жыхары. Зараз паранены злачынец знаходзіцца пад вартай.