22 чэрвеня 2021 года прыкладна а 18:00 супрацоўнікі АДАІ Гомельскага РАУС, кантралюючы дарожны рух у вёсцы Будзілаўка, звярнулі ўвагу на «Жыгулі», у якім сядзелі 2 маладыя чалавекі. Увагу ДАІ прыцягнулі паводзіны хлопцаў: спачатку яны спыніліся недалёка ад экіпажа ДАІ, пасля чаго кіроўца выйшаў з машыны і пайшоў некуды, але затым вярнуўся і разам з таварышам яны паехалі ў напрамку вёскі Саколка.

Каб пераканацца ў тым, што ў кіроўцы ўсё ў парадку з дакументамі, інспектары ДПС уключылі маячкі чырвонага і сіняга колеру, каб машына спынілася, але гэта патрабаванне было праігнаравана, і кіроўца «ВАЗ» кінуўся на ўцёкі, перавышаючы хуткасны рэжым і рухаючыся па сустрэчнай паласе. 

З'ехаўшы з асфальту, кіроўца паехаў па лясной дарожцы, але не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў дрэва. Але на гэтым гісторыя не заканчваецца. Сябры кінулі аўто і разбегліся ў розныя бакі. Праз некаторы час быў затрыманы пасажыр.

Ён звязаўся з кіроўцам, і калі апошняму растлумачылі, што ў яго ўчынках няма ніякага сэнсу, той прыйшоў на месца здарэння.

Абодва таварышы аказаліся цвярозымі, таксама стала вядома, што яны з'яўляюцца непаўналетнімі: падлеткам па 16 гадоў. Правоў у кіроўцы, адпаведна, не было, а аўтамабіль ён узяў на рамонт.

Дарэчы, у сакавіку бягучага года малады чалавек ужо быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за язду без права кіравання, і ў гэты раз пазбегнуць яе не ўдалося: на яго склалі 6 адміністрацыйных пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0