Таксістка з Кобрына рашуча расправілася з двума п'янымі расейцамі, якія напалі на яе: зламала нож і дала адпор
Ноччу 25 чэрвеня ў кобрынскую міліцыю патэлефанавала 41-гадовая таксістка з райцэнтра і паведаміла, што на яе напалі кліенты. Жанчына павінна была даставіць дваіх пасажыраў у Драгічын, аднак тыя папрасілі спыніцца ля найбліжэйшага банкамата, перадае брэсцкая міліцыя.
Раптам адзін з мужчын прыставіў нож да шыі жанчыны і пачаў пагражаць расправай. Жанчына не разгубілася: дала адпор нападнікам і зламала нож.
Затрымаць 26-гадовых расейцаў удалося на наступны дзень у Бярозе, яны былі на кватэры ў знаёмых. Высветлілася, пасля нападу п'яныя фігуранты скралі іншамарку і з'ехалі ў суседні раён.
Завялі крымінальныя справы за хуліганства і крадзеж. Аказалася, што адзін з затрыманых неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзяжы аўто.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ