Так, на адным з відэа бачна, што затрымалі спартсмена пад нумарам 13, у агульным спісе ўдзельнікаў пад ім значыцца Аляксандр Кліменкаў. Жонка мужчыны паведаміла TUT.BY, што яе муж раней не прыцягваўся да адказнасці па адміністрацыйных артыкулах. На іншым відэа бачна, як падчас спынення раварыста міліцыяй ён падае. 

Пазней прэс-служба сталічнай міліцыі пацвердзіла, што затрымалі траіх спартсменаў, свае дзеянні сілавікі патлумачылі так: маўляў, спартсмены «дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэснага толку». Цяпер з імі праводзіцца разбіральніцтва. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?