Каля пункта пропуску «Мядзінінкай» на літоўска-беларускай мяжы абдылася сутычка паміж кіроўцамі фураў і дэманстрантамі, якія блакавалі дарогу.
Акцыя была ўзгодненая з літоўскімі ўладамі. Беларускім дэманстрантам дазволілі на дзве гадзіны з 13.00 да 15.00 заблакаваць выезд з назапашвальніка, які знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад пункта пропуску.
Аднак, калі дэманстранты выйшлі на дарогу, завязалася бойка з дальнабойшчыкамі, якія спрабавалі прарвацца. Па словах відавочцаў, узнікла сварка, невялікія сутычкі, але абышлося без пацярпелых.