Як паведамляе МНС, на 50-гадовую жанчыну ўпала дрэва.

Усяго зафіксавалі 29 выпадкаў падзення дрэў: у Гомельскай (6 выпадкаў) і Мінскай (23 выпадкі) абласцях.

Парывы ветру пры навальніцы дасягалі 20 м/с. У Гомельскай і Мінскай абласцях вецер пашкодзіў дахі 18 жылых дамоў, 1 вытворчага будынка, 2 аб'екты сацкультбыту і 16 сельгасзабудоў.

У вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна размыла ўчастак дарогі шырынёй 5 м і даўжынёй 20 м у месцы скрыжавання з ракой Менка.

У Мінску быў парушаны рух 32 тралейбусных, 37 аўтобусных і 5 трамвайных маршрутаў. Работнікамі МНС дапамаглі адбуксіраваць 20 легкавікоў, 5 маршрутак. Ратавальнікі эвакуявалі з легкавога і пасажырскага транспарту 91 чалавека, у тым ліку 19 дзяцей.

Паводле «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны было парушана электразабеспячэнне 461 населенага пункта. Адключэнні аператыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады. Па стане на 6-ю гадзіну раніцы сённяшняга дня застаюцца без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

На Мінск абрынулася залева, па ўсім горадзе падтапленні ФОТА, ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?