Пра гэта піша CNBC.

У арганізацыі адзначаюць, што «дэльта-варыянт» хутка распаўсюджваецца па ўсім свеце.

«Людзі не могуць адчуваць сябе ў бяспецы толькі таму, што яны атрымалі дзве дозы. Яны па-ранейшаму маюць патрэбу ў абароне», — заявіла намеснік гендырэктара СААЗ Марыянгела Сімаа.

Паводле яе слоў, сама толькі вакцына не спыніць перадачу інфекцыі ў свеце.

«Людзям неабходна пастаянна выкарыстоўваць маскі, знаходзіцца ў вентыляваных памяшканнях, выконваць гігіену рук (…) фізічную адлегласць, пазбягаць вялікай колькасці людзей. Гэта па-ранейшаму застаецца надзвычай важным, нават калі вы прайшлі вакцынацыю, калі перадача віруса ў грамадстве працягваецца», — сказала Сімаа.

Раней у СААЗ заявілі, што распаўсюджванне новага штаму каранавіруса «дэльта плюс» можа прывесці да новага лакдаўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0