Цені, сцены і ён — між няпэўнасці, кратамі й духамі,
Накрывае бетонная шэрасць бязбожага храма
Падымаецца плач, што ніхто па-за мурам не слухае:
«Як жа страшна мне тут, забяры! Як мне сорамна, мама!

Ты ратуй, дарагая, ад крыкаў, пакутаў, удараў,
Як я прагну ласкавай рукі і пяшчотнага слова!
Не магу зразумець — мне за што? Так баюся пачвараў…
Не магу авалодаць халоднай бязлітаснай мовай».

Сонца ломіцца ў камеру, ціха працягвае промені,
Праз акенца малюе на небе світанні падтрымкі,
І лісты прылятаюць, і шэпчуць у вуха: мы помнім,
Але не саграваюць нітрохі чужыя абдымкі:

Бо з глухой чарнаты выдаецца самотнае рэха.
Гэткі шрам на дзіцячай душы толькі мамаю лечыцца:
Светлы хлопец не ведаў віны, ні злачынства, ні грэху,
А пазнаў ён сапраўднае зло — наша зло чалавечае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?