Дадатак пад назвай 11TransFair дазволіць гульцам самастойна выстаўляць зарплатныя патрабаванні, стыль гульні і іншыя ўмовы, усяго прадугледжана больш за 20 характарыстык. Акрамя гэтага ў дадатку прадугледжаны відэазванкі, каб у клубаў была магчымасць пацвердзіць асобу гульца, піша РБК.

«Я называю гэта tinder для футбалістаў і клубаў, бо мы злучаем два бакі таксама. Футбалісты самастойна клапоцяцца пра будучыню. Яны больш не хочуць цалкам залежаць ад працы сваіх агентаў», — сказаў Адлер.

Пазначыць цікавасць да вызначанага варыянту карыстальнік зможа, націснуўшы на адпаведную кнопку. У выпадку, калі цікавасць будзе ўзаемнай, бакі атрымаюць магчымасць пачаць ўзаемадзеянне. Паводле яго слоў, футбаліст і клуб атрымаюць магчымасць захоўваць ананімнасць, пакуль не адбудзецца супадзенне інтарэсаў.

Дадатак будзе бясплатным, аднак у выпадку, калі ўгода адбудзецца, то клуб, які падпісаў кантракт з футбалістам, павінен будзе заплаціць камісію ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА.

Адлер таксама адзначыў, што дадатак ужо даступны для ўстаноўкі на App Store і Google Play.

На думку экс-футбаліста, дадатак дазволіць гульцам атрымаць большую колькасць варыянтаў працягу кар'еры, у тым ліку за мяжой. «Гульцы змогуць знайсці найлепшыя варыянты працягу кар'еры», — адзначыў экс-футбаліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0