У Калінкавіцкім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору лініі электраперадачы.

Уначы 26 чэрвеня 33-гадовы кіроўца «БМВ-523» рухаўся па вуліцы Мінскай у вёсцы Міхайлаўскае Калінкавіцкага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу дома №17 мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы, а затым у дрэва. У выніку аўтамабіль, дрэва і хата загарэліся.

Ад атрыманых траўмаў кіроўца і 34-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0