У дакладзе адзначаецца, што за ўсе гады было атрымана 144 паведамленні аб НЛА, дакладнае паходжанне якіх разведцы не ўдалося высветліць, піша The Reuters.

Аўтары даклада прыводзяць некалькі магчымых тлумачэнняў. У некаторых выпадках за НЛА маглі быць прынятыя прыродныя атмасферныя з’явы, птушкі, паветраныя шары або дроны.

У даклад таксама ўключаныя некаторыя выпадкі НЛА, які раней Пентагон паказаў на відэа. На ўсходнім і заходнім узбярэжжах ЗША былі заўважаныя незвычайныя лятальныя аб'екты, хуткасць якіх перавышала хуткасць вядомых авіяцыйных тэхналогій. Больш за тое, яны не мелі бачных сродкаў перасоўвання або паверхняў кіравання палётам. 

Аўтары даклада не выключаюць, што НЛА маглі мець іншаземнае паходжанне.

НЛА таксама могуць быць узорамі пэўнай тэхнікі, якую выпрабоўвалі амерыканскія кампаніі ў межах засакрэчаных праграм. Больш за тое, такія аб’екты маглі быць тэхнікай, створанай Расіяй, Кітаем ці іншай краінай, а таксама недзяржаўнымі арганізацыямі.

Адзінага тлумачэння для НЛА няма, але адзначаецца, што такія аб’екты ствараюць пагрозу як авіязлучэнню, так і нацыянальнай бяспецы ЗША, бо неапазнаныя аб’екты могуць быць сродкамі шпіянажу або дэманстрацыяй новых тэхналогій іншымі дзяржавамі.

Гэта не першы афіцыйны даклад ЗША аб НЛА. Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў 1969 годзе склалі спіс з 12 618 назіранняў, 701 з якіх былі аб'екты, што засталіся афіцыйна неапазнанымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0