«Мы ў Еўрапейскай радзе прынялі рашэнне аб шырокім санкцыйным пакеце. Мы ўвялі персанальныя і эканамічныя санкцыі, у прыватнасці супраць авіякампаній, а таксама асноўных галін», — нагадала канцлер. «Гэта значыць, мы ўвялі ў дзеянне ўсёабдымны санкцыйны рэжым, ён толькі-толькі пачынае аказваць уздзеянне. І мы, зразумела, не аслабім ціск, пакуль сітуацыя ў Беларусі не зменіцца», — сцвярджала Меркель.
Меркель: ЕС не аслабіць ціск на ўлады Беларусі да змены сітуацыі ўнутры краіны
Краіны ЕС не аслабяць ціск на ўлады Беларусі да тых часоў, пакуль ўнутрыпалітычная сітуацыя ў краіне не зменіцца. З такім сцвярджэннем выступіла ў панядзелак канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, паведамляе ТАСС.